У галерэі Універсітэт культуры выстава жывапісу Слоікі-шклянкі

23 апреля 2013

Гісторыю даўно спісаных прадметаў запрашае паглядзець выстава жывапісу Слоікі-шклянкі ў мастацкай галерэі Універсітэт культуры. Старыя, даўно спісаныя з уліку і забытыя флаконы са шкіпінарам, вытанчаныя келіхі і таўстапузыя збаны. Кожны твор - сапраўдная гісторыя.


Васіль Пяшкун, аўтар выставы: Усё маё дзяцінства  прайшло ў вёсцы.  І ўсе  прадметы, якія я  намаляваў у гэтых работах, нагадваюць мне пра дзяцінства і  пераносяць мяне ад горада, ад мітусні ў нешта спакойнае. 


Аўтар экспазіцыі, мастак Васіль Пяшкун, удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. Яго работы знаходзяцца ў Музеі сучаснага рускага мастацтва ў Джэрсі-Сіці, прыватных калекцыях Беларусі, Ізраіля, Францыі і іншых краін свету.