У мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адкрылася выстава, якая прэзентуе польскую архітэктуру ў перыяд паміж першай і другой сусветнымі войнамі. Польская архітэктура тых часоў - гэта інавацыйныя, высокатэхналагічныя будынкі. На экспазіцыі паказаны макеты, здымкі і фотакалажы.
На выставе можна ўбачыць фотакалажы пабудоў польскіх архітэктараў у Брэсцкай вобласці і іншых заходніх рэгіёнах Беларусі.