У галерэі Шчамялёва адбудзецца прэзентацыя фатаграфій, зробленых салдатамі і афіцэрамі Вермахта

21 июня 2018

У гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў галерэі Шчамялёва адбудзецца прэзентацыя фатаграфій, зробленых салдатамі і афіцэрамі Вермахта. У экспазіцыі - каля 80-ці арыгінальных здымкаў. На іх - жыццё беларускай сталіцы ў перыяд вайны: знакавыя месцы Мінска, падпаленыя будынкі падчас першых дзён акупацыі і нямецкі парад па выпадку перадачы горада ўладам. Гэтыя кадры доўгі час захоўваліся ў сямейных архівах нямецкіх салдат. У адзін збор іх аб'яднаў мінскі калекцыянер.

Шырокай публіцы ўнікальную калекцыю прадставяць упершыню. Наведвальнікі змогуць убачыць, як змяніўся Мінск за мірны час. Побач з ваеннымі - сучасныя фатаграфіі тых жа месцаў.