У галерэі Савіцкага адкрылася выстава латвійскай мастачкі

16 ноября 2017

Гармонія, радасць і аскетызм - усё гэта можна ўбачыць ў работах Сілвы Лінартэ. У сталічнай галерэі Савіцкага адкрылася выстава латвійскай мастачкі. У экспазіцыі пад назвай "Адлюстраванне" дэманструюцца 25 карцін. Гульня колеру, складаныя адносіны - працам мастачкі ўласцівыя глыбіня і сур'ёзнасць.

Выстава «Адлюстраванне» прымеркавана да 25-годдзя дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Латвіяй.