У галерэі Нацыянальнага мастацкага музея гучыць Венгерская рапсодыя

22 октября 2013

Вось толькі не музычная, а мастацкая. І такая назва выставе дадзена не выпадкова. У экспазіцыі - работы знакавых венгерскіх майстроў пачатку і сярэдзіны дваццатага стагоддзя. 36 жывапісных і графічных работ беларускія мастацтвазнаўцы адбіралі самастойна, улічваючы не толькі разнастайнасць палотнаў, але і асаблівасці выставачных залаў мастацкага музея.


Выстава праходзіць па абмене і з'яўляецца прэзентацыяй венгерскага музея імя Януша Дам'яніча. У ім зараз выстаўлены работы беларускіх мастакоў. А ў Мінску Венгерская рапсодыя будзе гучаць да сярэдзіны лістапада.