У галерэі Міністэрства замежных спраў Беларусі ўпершыню прайшоў модны паказ

7 сентября 2016

У галерэі Міністэрства замежных спраў Беларусі ўпершыню прайшоў модны паказ, прысвечаны прэзентацыі фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай пад назвай "Пушча, лён, прыгажуні" ў рамках арт-праекта "Зачараванне".

Калекцыю адзення стварыў французскі дызайнер беларускага паходжання Юрый Кот.

Выстава ўжо наведала Славенію, Венгрыю, Польшчу, Літву і некалькі гарадоў у ЗША. Запланаваны і новы міжнародны праект.

Будучы не толькі міжнародным, але і сацыяльным, арт-праект "Зачараванне" з 90 фотаработ і дзвюх калекцый адзення прадстаўляе ў розных краінах імідж сучаснай Беларусі.