У галерэі Міхаіла Савіцкага пачынаецца выстава двух творчых аб'яднанняў

2 июля 2015

Перад Днём Незалежнасці Беларусі ў галерэі Міхаіла Савіцкага пачынаецца выстава двух творчых аб'яднанняў. Студыя ваенных мастакоў і "Традыцыя" экспануюць свае творы на тэму вайны. Яркія моманты супраціўлення творча адлюстраваныя на сямідзесяці шырокафарматных палотнах. Мастакі патрыятычнай экспазіцыі ведаюць пра вайну не па чутках, бо і самі заспелі яе пачатак яшчэ дзецьмі.

У экспазіцыі як працы за ўсю творчую дзейнасць, так і палотны, напісаныя спецыяльна для гэтай выставы. Мастакі прапагандуюць рэалістычны кірунак у жывапісе і захаванне традыцыйнай народнай культуры.