У галерэі "Палац мастацтваў" рыхтуецца рэспубліканская выстава "75 гадоў памяці"

7 мая 2020
Чатыры пакаленні мастакоў выказалі свае думкі аб падзеях ваенных гадоў сродкамі мастацтва. Больш за 100 жывапісных палотнаў экспазіцыі - з залатой калекцыі Беларускага саюза мастакоў. Першыя работы з фондаў грамадскай арганізацыі напісаны мастакамі-шасцідзясятнікамі, апошнія датуюцца 90-мі гадамі. Многія аўтары выстаўленых твораў - выдатныя прадстаўнікі савецкай і сучаснай айчыннай мастацкіх школ. 

Сярод удзельнікаў выставы - людзі розных пакаленняў. Зусім маладыя аўтары з гонарам працягваюць мастацкія традыцыі сваіх дзедаў. Выстава пачне працаваць заўтра, напярэдадні Дня Перамогі.