У галерэі Белтэлерадыёкампаніі прадэманстравалі Георгія Скрыпнічэнкі

15 ноября 2013

У галоўным будынку медыяхолдынга краіны па легендарным адрасе Макаёнка, 9 у музеі тэлебачання зараз не толькі акумулююць гісторыю экраннага мастацтва, але і ў галерэйных сценах прадугадваюць сучасныя арт-навацыі. У галерэі Белтэлерадыёкампаніі прадэманстравалі нерэальнасць ад аўтара па-за стылямі Георгія Скрыпнічэнкі. Усе мажлівыя мастацкія кірункі сумяшчаюцца ў адным палатне. Такі сімбіёз - асаблівы почырк майстра, за кошт якога ён здабыў славу самага класічнага сюррэаліста. Працуе для сябе, выклікае спрэчкі і застаецца запатрабаваным.


Як усё гэта сумяшчаецца - Юлія Чаргінец разбіралася.



Наш Сальвадор Далі і майстар галаваломак. Так называюць Георгія Скрыпнічэнку зараз, у маладосці ж - першы стыляга ў родным Слуцку. Майстэрня, гэта ж і прыватны фонд мастака, утрымлівае тысячы палотнаў. Па частках яны складаюць прыватныя выставы ў Манрэалі, Вашынгтоне, адпаведна, і на сваёй малой радзіме.


Быў занадта эпатажным для часу. За такія выкрунтасы з рэчаіснасцю некалькі разоў выключалі з мастацкага вучылішча. Тады, у час студэнцтва, модным быў сацрэалізм і ніяк не з прыстаўкай сюр. Цяпер такая нерэальнасць зрабіла экспазіцыйнымі сцены галерэі Белтэлерадыёкампаніі. Не раз тут выстаўляліся прыхільнікі традыцыйных накірункаў, не толькі мастакі, але і фатографы. Але такі стылістычны калаж - першы.


Пейзажы і партрэты навыварат, дэфармацыя часу, прасторы і нават людзей. Такое бачанне - гэта трансляцыя пачуццяў, таго, што насамрэч з'яўляецца рэальнасцю для аўтара. Жывапісныя эксперыменты сабраныя за ўсю біяграфію мастака.


Вучань Шчамялёва, Эйдэльмана спачатку быў уражаны сімвалістамі, не толькі ў мастацтве і літаратуры. Пасля выйшаў з канкрэтнага напрамку. Зрушвае законы сумяшчальнасці, каларыстыкі, імкнецца з банальнасці вывесці арыгінальнае. І апісвае гісторыю, людскія лёсы паказвае праз сваю рэальнасць.


Працуе ў майстэрні ў Мінску ці на дачы ў Налібоцкай пушчы. І гэта не толькі жывапіс, графіка. Дарэчы, зараз на чарзе выданне кнігі, якая стане зводам менавіта графічных работ майстра. У тэлегалерэі ж яго працы пачынаюць цыклы творчых прэзентацый мастакоў розных жанраў і тэм.