У галерэі Атрыум праходзіць выстава 100 гадоў італьянскай моды

18 октября 2013

Унікальны італьянскі рарытэт прыбыў у Мінск. Прыхільнікі высокай моды змогуць ацаніць іконы стылю. У галерэі Атрыум у Нацыянальнай бібліятэцы праходзіць выстава 100 гадоў італьянскай моды.

Усе брэнды вядомыя. Абутак і сумкі разнастайных формаў ад вядучых італьянскіх дамоў моды калекцыянер Джорджыа Форні збірае больш чым 20 гадоў. Прадметы гардэроба выкананыя з розных матэрыялаў - ад пацямнелага старажытнага срэбра да сучаснага пластыку. Ацэньваецца ўся выстава сумай больш як 200 тысяч еўра.


Калекцыя Джорджыа Форні паспяхова гастралюе па ўсім свеце.