У фондах фамільнай рэзідэнцыі Радзівілаў каля 30 тысяч экспанатаў

5 мая 2020
Яшчэ адзін рэйтынг склалі сярод музеяў краін СНД. У топ-5 увайшлі Нацыянальны гістарычны  ў Мінску і Нясвіжскі замак. Ацэньвалі наяўнасць віртуальных тураў і багацце нацыянальных артэфактаў. Напрыклад, толькі ў фондах  фамільнай рэзідэнцыі Радзівілаў  каля 30 тысяч экспанатаў. Некаторыя рарытэты  у сюжэце Алены Вітко.

Першы камень у падмурак заклалі ў 1583 годзе. Тады ўзвядзеннем замка кіраваў італьянскі архітэктар Джавані Бернардоні. Але ў сувязі з войнамі і бітвамі  крэпасць неаднаразова перабудоўвалася майстрамі ўсёй Еўропы.

Паступова абарончы комплекс ператварыўся ў палацава-замкавы ансамбль. Рэнесанс і класіцызм, барока і мадэрн   - тут пераплецены розныя стылі і эпохі. 8 тысяч квадратаў і больш за 30 магнацкіх залаў. Зараз гэта помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
 

Аўтэнтычныя экспанаты сямейнай рэзідэнцыі Радзівілаў

Радавое гняздо Радзівілаў аднаўлялі па рэдкіх фотаздымках і гістарычных дакументах. А фамільныя прадметы  шукалі па ўсім свеце. Сапраўднай знаходкай стаў жаночы спальны гарнітур з 15 прадметаў. Усяго ў фондах музея  каля 30 тысяч экспанатаў. І іх колькасць пастаянна павялічваецца. 

Віталь Бядрыцкі, спецыяліст па міжнародных адносінах Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж": "Перад намі самыя апошнія набыцці нашага музея. Гэта рэчы, адзначаныя фамільным гербам Радзівілаў. Тут ён добра бачны  на шкатулцы, на падносе. Гэта рэчы з чыстага серабра. Ёсць яшчэ незвычайны экспанат. Такая вось пасудзіна  для ахаладжэння напояў. У цэнтры яе знаходзіцца колба, у якую змяшчаўся лёд. Ён і ахалоджваў напой".

На выбар  больш за 10 экскурсійных праграм

Каб у дэталях разгледзець усе прадметы,  спатрэбіцца не адна гадзіна. Спецыялісты музея распрацоўваюць розныя маршруты і экскурсіі - анімацыйныя, начныя, а нядаўна з'явіліся і анлайн-туры.