У экспазіцыі Белдзяржфілармоніі з'явіліся новыя рарытэты

25 мая 2019

Гэта інструменты, якія належалі людзям, што стваралі музычную гісторыю краіны. Ударныя Льва Капілава, дырыжорская палачка Людмілы Яфімавай, адрэстаўраваная арганная кафедра Алега Янчанкі. У зборы вядучай канцэртнай пляцоўкі акрамя інструментаў экспануюцца і музычныя партытуры беларускіх віртуозаў. Некаторым экспанатам ужо больш як паўстагоддзя. Да пачатку новага, 82-га, сезона гістарычную экспазіцыю пашыраць. Гледачы змогуць убачыць калекцыю сцэнічных касцюмаў. У перспектыве ў сценах музычнай установы з'явіцца паўнацэнны музей.