У эфіры Першага канала Беларускага радыё - лаўрэаты "Маладых талентаў Беларусі"

30 мая 2020
Лепшыя галасы "Маладых талентаў Беларусі" пачуем у ранішнім эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. У суботу і нядзелю  ў 11:00 у эфіры прагучаць самыя яркія выступленні лаўрэатаў і пераможцаў конкурсу. Акрамя таго,  вынікі ад журы конкурсу і знаёмства з уладальнікамі Гран-пры. Нагадаем, сёлета ў фінал "Маладых талентаў" прайшлі 157 канкурсантаў, гэтая рэкордная колькасць для праекта. 

Фіналісты радыёконкурсу могуць прэтэндаваць на падтрымку спецфонду Прэзідэнта

Зараз кожны фіналіст прэтэндуе на званне і падтрымку спецфонду Прэзідэнта Беларусі. Штогод заяўкі лаўрэатаў і дыпламантаў рэспубліканскага радыёконкурсу разглядаюць эксперты савета. Як правіла, большасць прозвішчаў трапляе ў распараджэнне Кіраўніка дзяржавы. Так, па выніках конкурсу 2019 года 27 лаўрэатаў радыёконкурсу ўдастоеныя стыпендый і прэмій спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.