У джазе толькі дзядулі

3 июня 2014
Найстарэйшы беларускі біг-бэнд быў адным з самых папулярных у 60-я… Але затым група распалася. А 10 гадоў таму музыканты аб'ядналіся ў каманду лепшых, каб адсвяткаваць два юбілеі… Якія?

Раскажа Наталля Бардзілоўская.

Сусветна даказана: джаз - музыка, якая амалоджвае. Лепшаму з цяперашніх джазаваму саксафаністу Білу Сакстану - 90, а ён выходзіць на сцэну, і больш за 60 яму даць немагчыма. Вось і нашым беларускім дзядулям, якія сёння выйшлі да публікі, ад 70 і старэй, а яны выпраменьваюць са сцэны малады пазітыў. І, многія непрафесіяналы ў музыцы - тэхнікі, хімікі, інжынеры, - яны дзівяць сваімі віртуознымі імправізацыямі.

Замест утульнай канапкі перад тэлевізарам - рэпетыцыйная зала і канцэртная сцэна. І не газета ў руках, а кларнет, габой, скрыпка… Як і больш за паўстагоддзе назад, калі з Вялікай акадэмічнай сцэны ў філармоніі дазволілі іграць джаз, яны маладыя і разам.

Тады Авенір-бэнд аб'ехаў Беларусь з канцэртнымі брыгадамі і выконваў нават беларускі фальклор у стылі джаз. Пасля - творчая паўза, якая падзяліла калектыў, але падоўжылася нядоўга. Дзесяць гадоў назад дзядулі вырашылі ўзгадаць мінулае!

Галоўнага дзядулю гэтага калектыва - кларнетыста Авеніра Ванштэйна - завуць чалавекам - эпохай беларускага джаза. Выканавец, кампазітар, аранжыроўшчык, менавіта ён у пачатку 80-х адкрыў талент тады невядомай яшчэ нікому спявачкі Алёны Свірыдавай. Дарэчы, выключна ў мужчынскі калектыў сённяшнія джаз-дзядулі вырашылі дадаць дам, дакладней - джаз-бабуль.


У цэлым у гэты біг-бэнд заўсёды прымалі і прымаюць без нейкіх узроставых і нават прафесійных абмежаванняў. Сёння яны па-ранейшаму зрываюць апладысменты. І ўласным унукам могуць з упэўненасцю сказаць: джаз не старэе!