У Доме радыё пройдзе цырымонія ўзнагароджання "Маладых талентаў Беларусі"

10 июля 2020
149 вакалістаў і музыкантаў атрымаюць статус "Маладых талентаў Беларусі" афіцыйна. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе сёння ў легендарнай Вялікай студыі Дома радыё. Гэта будзе першая афлайн-сустрэча канкурсантаў з членамі журы. Сёлета маштабны FM-праект праходзіў дыстанцыйна, артыстаў ацэньвалі па відэа. Лепшых выбіралі з 400 заявак. Акцэнт - на выкананні кампазіцый, прысвечаных 75-годдзю Перамогі. Сёння ўладальнікі першых прэмій і Гран-пры атрымаюць права выканаць пераможныя песні перад экспертнай камісіяй. А таксама з гэтага дня лаўрэаты змогуць прэтэндаваць на званні спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.