У Доме радыё ўзнагародзілі лаўрэатаў конкурсу "Бацькаўшчына светлая мая"

6 ноября 2019
Году малой радзімы прысвячаецца. Імёны пераможцаў літаратурнага конкурсу "Бацькаўшчына светлая мая" назвалі ў Доме радыё. Напярэдадні прайшла цырымонія ўзнагароджання фіналістаў. Аўтараў лепшых тэкстаў, прысвечаных беларускай зямлі, на працягу года выбіралі ў дзвюх намінацыях: "Паэзія" і "Эсэ". Прызавыя месцы падзялілі больш  як 20 чалавек, дыпламантамі ў намінацыях "Сіла духу ў творчасці", "Чуллівасць у прызнанні роднаму краю" і "Этнаграфічнае цяпло" сталі дзясяткі літаратараў з розных куткоў Беларусі. Лепшых выбіралі ў трох узроставых катэгорыях. 

Эфірную версію цырымоніі ўзнагароджання пачуем у спецыяльным выпуску радыёпраекта "Творчы вечар"  Галіны Шаблінскай. Творы з нацыянальным характарам на Першым канале Беларускага радыё ўжо ў гэты чацвер у 21:05. У планах у творчай групы праекта выпусціць зборнік твораў трыумфатараў конкурсу.