У Доме дружбы назвалі пераможцаў прэміі "Хрустальная Паўлінка"

27 марта 2019

Вырашылася галоўная тэатральная інтрыга года. У Доме дружбы назвалі пераможцаў прэміі "Хрустальная Паўлінка". Лаўрэатам стаў заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Парфяновіч - брэнд Магілёўскага абласнога тэатра імя Дуніна-Марцінкевіча. Актрыса Гомельскага тэатра лялек Тамара Гарачава атрымала "Хрустальнага анёла". Віншаванні гучаць і ў адрас купалаўца Паўла Харланчука. Аднагалосна ён стаў пераможцам у намінацыі "Хрустальная зорка". У руках актрысы Магілёўскага драматычнага Веранікі Баранавай з гэтага часу дэбютная "Кветка".