У DK GALLERY адкрылася выстава Ілоны Касабукі

12 марта 2020
У сталічнай галерэі DK адкрылася выстава мастачкі Ілоны Касабукі. Тры дзясяткі прац - жывапіс і графіка, якія гучаць, як японская паэзія. Аўтарская манера - гэта як раз кампіляцыя эстэтыкі мадэрну, азіяцкай гравюры укіё-э і акадэмічнай школы. Ілона Касабука - выпускніца мінскага "парната" - Дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка і тэатральна-мастацкага інстытута аддзялення інтэр'еру. Нацюрморт, краявід і нават партрэт асобных неадушаўлёных прадметаў, напрыклад, жаночага гарсэта або карункавай кашулі. Выстава прадоўжыцца да 19 сакавіка.