У дзіцячым "Еўрабачанні" будзе ўдзельнічаць рэкордная колькасць краін

25 июля 2018

Рэкордная колькасць краін будзе ўдзельнічаць у дзіцячым "Еўрабачанні", якое сёлета пройдзе ў Беларусі. Прэтэндэнты з 19 краін прыбудуць у Мінск у лістападзе. Албанія, Арменія, Аўстралія, Азербайджан, Францыя, Грузія, Ірландыя, Ізраіль, Італія, Казахстан, Мальта, Польшча, Партугалія, Расія, Сербія, Нідэрланды і Уэльс адправяць сваіх юных вакалістаў на шоу, якое адбудзецца 25 лістапада на "Мінск-Арэне".