У Дзень касманаўтыкі адкрыўся і персанальны космас Івана Міско

12 апреля 2017

Сёння - Дзень касманаўтыкі. Роўна 56 гадоў назад савецкі касманаўт Юрый Гагарын ажыццявіў першы ў гісторыі чалавецтва палёт у космас. Сёння на працягу трох хвілін з 20:12 да 20:15 пры ясным надвор'і можна будзе ўбачыць у небе няўзброеным вокам Міжнародную касмічную станцыю. Там зараз нясе вахту наш зямляк Алег Навіцкі.

У Дзень касманаўтыкі адкрыўся і персанальны космас Івана Міско. У Галерэі Савіцкага пачалося экспанаванне прац майстра, праз рукі якога прайшоў увесь "Інтэркосмас". Народны мастак Беларусі, уладальнік ордэна Францыска Скарыны і Юрыя Гагарына, Іван Міско, зусім нядаўна адсвяткаваў свой юбілей. Таму выстава прымеркаваная яшчэ і да 85-годдзя скульптара. Космас Івана Міско ўключае ў сябе рэтраспектыву з 70-х гадоў мінулага стагоддзя. Самым новым працам няма і некалькі месяцаў. З такіх - барэльеф экіпажа "Саюз МС-03" на чале з Алегам Навіцкім.