У Буда-Кашалёве прайшоў конкурс "Пад белымі крыламі"

23 июля 2017

Яго ўдзельнікі - гэта каля сотні прадстаўнікоў калектываў і вакалістаў з Гомельскай, Магілёўскай, Брэсцкай абласцей і Мінска. Юныя артысты спаборнічалі ў 5 намінацыях. Пераможца Гран-пры атрымаў 500 рублёў. Спецпрыз упадабанаму канкурсанту ўручыў госць фестывалю, удзельнік "Еўрабачання-2015" Руслан Асланаў.

Конкурс "Пад белымі крыламі" праходзіць ужо 15-ы раз і прымеркаваны да дня стварэння Буда-Кашалёўскага раёна.