У Брэсце выставілі арыгінал Брэсцкай Бібліі

14 января 2020
Рарытэтнае выданне ўпершыню выставілі ў музеі, яно лічыцца шэдэўрам кнігадрукавання. Выдалі Біблію ў 1563 годзе па загадзе князя Мікалая Радзівіла Чорнага. Старажытная друкарня працавала на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай крэпасці. Усяго надрукавалі не меней за тысячу экзэмпляраў, але да нашых дзён ва ўсім свеце захавалася толькі сто дваццаць. Да нядаўняга часу на радзіме Бібліі была толькі частка арыгінала. Зараз убачыць арыгінал цалкам могуць усе ахвочыя. Экспанат змясцілі ў спецыяльную вітрыну - такая ў Беларусі толькі адна: трывалае шкло абараняе кнігу ад сонечнага святла, а ўнутры каўпака падтрымліваецца вызначаная вільготнасць і тэмпература не больш за дваццаць градусаў цяпла.  Арыгінал Бібліі ўручыў гораду Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў якасці падарунку на тысячагоддзе Брэста.