У Брэсце стартаваў 18-ты міжнародны тэатральны фестываль Белая вежа

9 сентября 2013

Адна з самых чаканых культурных падзей восені. У Брэсце стартаваў 18-ты міжнародны тэатральны фестываль Белая вежа. За тыдзень гледачы ўбачаць 24 спектаклі ў выкананні драматычных, лялечных, пластычных тэатраў з 14 краін.

Сёння ў Брэсцкім тэатры драмы можна будзе ўбачыць пастаноўкі Пакаянне ў выкананні Нацыянальнага драматычнага тэатра Азербайджана і Антыцелы - ад тэатра-фестывалю Балтыйскі дом з Санкт-Пецярбурга. Галасаваць за лепшы спектакль журы будзе разам з гледачамі. А прызы за лепшыя мужчынскую і жаночую ролі прысудзяць тэатральныя крытыкі.