У Брэсце прайшла прэм'ера нашумелай пастаноўкі "Сем"

28 марта 2018

Брэст стаў першым пунктам сярод рэгіёнаў Беларусі, дзе прайшла прэм'ера нашумелай пастаноўкі "Сем". Гэта дакументальная тэатральная п'еса на аснове інтэрв'ю з сямю выбітнымі жанчынамі з розных краін. Гэта гісторыі рэальных людзей, якія пацярпелі ад гвалту, праследавання і гендарнай няроўнасці.

Ганна Ляўданская, спецыяліст па камунікацыях праекта Фонду ААН у галіне народанасельніцтва:

"Гэта міжнародны праект, і спецыфіка ў тым, што ўдзельнічаюць менавіта непрафесійныя акцёры".

Першы паказ п'есы "Сем" прайшоў у Мінску тры гады таму. Куратарам пастаноўкі стаў Фонд ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі. Да супрацоўніцтва запрасілі рэжысёра тэатра імя Янкі Купалы Івана Пінігіна. П'еса "Сем" ужо пабывала ў 30-ці краінах і перакладзеная на 24 мовы, у тым ліку беларускую.