Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны ў плакатах. У Брэсце праходзіць выстава "Грані Перамогі", у экспазіцыі якой больш за тры дзясяткі плакатаў, створаных для падтрымання духу савецкіх воінаў з 1941 па 1945 гады. Экспанаты - якасныя копіі з арыгіналаў з фондавых калекцый Дзяржаўнага цэнтральнага музея сучаснай гісторыі Расіі. У ваенны час сувязь паміж фронтам і тылам падтрымліваць было няпроста, таму на першы план выходзілі радыё, газеты і агітацыйныя плакаты.
Жыхары і госці Брэста змогуць пазнаёміцца з гісторыяй вайны ў плакатах да 10 красавіка. Затым экспазіцыя пераедзе ў Мінск. Выстава "Грані Перамогі" будзе паказвацца ў 22 краінах свету на трох кантынентах.













