У Брэсце прадставілі арыгінал Брэсцкай Бібліі

18 января 2020
Выдалі шэдэўр у 1563 годзе па загадзе Мікалая Радзівіла Чорнага. Старадаўняя друкарня працавала на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай крэпасці. Усяго надрукавалі не менш за тысячу экзэмпляраў, але да нашых дзён ва ўсім свеце захавалася толькі 120. Да нядаўняга часу на радзіме Бібліі была толькі частка арыгінала. Цяпер убачыць яго можна поўнасцю. Экспанат змясцілі ў спецыяльную вітрыну: трывалае шкло абараняе кнігу ад сонечнага святла, а ўнутры падтрымліваецца пэўная вільготнасць і тэмпература. З падрабязнасцямі  - Марына Тройніч (відэа).