У Брэсце падалі больш за 60 заявак на кастынг на Славянскі базар у Віцебску

11 ноября 2014
Беларускі ўдзельнік дзіцячага Еўрабачання ў 2010 годзе Данііл Казлоў прыйшоў сёння на кастынг у Брэсце. Там праходзіць адбор на адзін з найбуйнейшых фестываляў мастацтваў - Славянскі базар у Віцебску. Удзельнікі - вакалісты дзвюх узроставых груп. Кастынг праходзіць у намінацыях дзіцячая музычная песня і эстрадныя выканаўцы. Абавязковая ўмова конкурсу - твор на беларускай мове. Пададзена больш за 60 заявак з усяго рэгіёна. Здольнасці і талент ацэньвае прафесійнае журы.

На кожным адборачным туры вядзецца відэазапіс выступленняў. Лепшыя нумары - максімум 10 ад кожнага рэгіёна - праслухае яшчэ раз экспертная камісія Міністэрства культуры. Ужо заўтра кастынг збярэ вакалістаў у Гродне. Пераможцы прадставяць Беларусь на 24-м Міжнародным фестывалі мастацтваў Славянскі базар у Віцебску.