У Брэсце адкрыўся 18-ы Міжнародны тэатральны фестываль Белая вежа

7 сентября 2013

Больш за два дзясяткі спектакляў за тыдзень. У Брэсце адкрыўся 18-ы Міжнародны тэатральны фестываль Белая вежа. На пяці пляцоўках прагучаць спектаклі на 8 мовах свету. Прывезлі свае пастаноўкі трупы з Азербайджана, Літвы, Польшчы, Ізраіля, Японіі, Егіпта. У тэатральнай афішы дарослыя і дзіцячыя пастаноўкі, пантаміма, пластыка, вулічны, лялечны і монаспектаклі. Права адкрыць міжнародны форум выпала нашым землякам. Тэатр-студыя кінаакцёра нацыянальнай кінастудыі Беларусьфільм парадавала гледачоў п'есай беларускага класіка Кандрата Крапівы Хто смяецца апошнім.


Сёлета запланавана і рэкордная колькасць майстар-класаў для акцёраў, рэжысёраў, сцэнографаў. А выбіраць лепшы спектакль будуць не толькі тэатральныя крытыкі, але журналісты і гледачы. Тэатральны форум прадоўжыцца да 14 верасня.