У Брэсце адкрылі бюст Пушкіна

6 июня 2019
Сёння, у Дзень рускай мовы і ў гонар 220-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, у Брэсце адкрылі бюст класіка. Бронзавая кампазіцыя з'явілася ў бібліятэцы, названай у гонар вялікага паэта. Таксама тут  ёсць вуліца і ўніверсітэт імя Пушкіна. На беларускай зямлі класік быў двойчы. Уражаннямі аб паездцы ён дзяліўся ў часопісе "Современник" і называў беларусаў братамі. 

Сёлета ў Брэсце з'явіцца яшчэ і помнік вялікаму рускаму паэту, яго ўсталююць на вуліцы Пушкінскай. Вышыня кампазіцыі складзе тры метры.