У Брэсце прайшоў гістарычны open-air і святочны феерверк

8 сентября 2019

Напярэдадні Брэст адчуў феерычны міленіум. Маштабны open-air сабраў на пляцоўцы вяслярнага канала і далёка за яго тэрыторыяй  рэкордную колькасць гледачоў, а гэта дзясяткі тысяч. Кожны перажыў зноў гісторыю Брэста ад узнікнення Бярэсця  да горада будучыні. Нават паказалі  навінавыя выпускі  часоў Савецкага Саюза, запалілі візітныя для горада ліхтары і прама на сцэне ўзялі шлюб. Наша здымачная група працавала там на працягу вечара і пагутарыла са знакамітымі беларускімі выканаўцамі. Яны падзяліліся сваімі ўражаннямі пра Брэст.

У кульмінацыі шоу  разам з ганаровым грамадзянінам Брэста Мікалаем Кузьмічом,  аўтарам рэплікі на крыж Ефрасінні Полацкай,   усе брастаўчане далі клятву свайму гораду. Адразу пасля  Брэст перайшоў у новае тысячагоддзе яркім феерверкам.