У Батанічным садзе на працягу чэрвеня і ліпеня пройдуць музычныя вечары

18 июня 2019

Джаз, класіка, фламенка - на працягу чэрвеня і ліпеня ў Батанічным садзе загучаць творы ў гэтых стылях. Наведвальнікам прапануюць адпачыць на музычных вечарах, прагуляцца па прыродных ландшафтах, убачыць кветкі на цюльпанавым дрэве, паўдзельнічаць у майстар-класах. 

А атрымаць асалоду ад цвіцення руж і паслухаць творы Штрауса ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі  можна будзе 3 ліпеня на свяце "Вальс руж".