У Батанічным садзе Мінска сезон цвіцення лілей

13 июля 2016

Новыя лілеі ў Батанічным садзе. Калекцыю духмяных кветак дапоўнілі азіяцкія карлікі і прадстаўнікі ЛА-гібрыдаў. Першыя можна адрозніць па невялікім памеры, а характэрнасць другіх - вялікія рознакаляровыя бутоны. Спецыялісты адзначаюць, праз спецыфічнае надвор'е ў лілей ссунуўся перыяд цвіцення. Сёлета распускацца яны пачалі ў канцы чэрвеня.

Зараз у галерэі, якая займае 9 сотак, 12 відаў і каля чатырохсот разнастайных гатункаў лілей. Атрымаць асалоду ад іх можна аж да кастрычніка. Аднак на працягласць цвіцення ўплывае надвор'е – далікатная кветка не пераносіць пякучага сонца і працяглых ліўняў.