У Барысаве адкрылася фотавыстава Вішлен

6 июля 2016

60 партрэтаў з выявамі лясных німфаў, касмічных вандроўнікаў, зваршчыкаў і будаўнікоў. Гэта здымкі непрафесійных мадэляў у незвычайных абставінах: у лесе, на заводзе, на вуліцы. Аўтарскі фокус - на твары. Каб як мага ярчэй перадаць сапраўдныя эмоцыі і пачуцці.

Надзея Ганчарэвіч, арганізатар фотавыставы: "Для большага натуралізму фатограф прынцыпова працуе з непрафесійнымі мадэлямі. Усе вобразы, а таксама антураж выставы прапрацоўвае ён пачатку і да завяршальнай стадыі. Фатограф праводзіць выставу інкогніта, але прынцыпова сваю дэбютную выставу арганізаваў у сваім родным горадзе".

Афармленне экспазіцыі таксама адметнае. Замест фотарамак - металічная сетка. Экспазіцыю можна паглядзець да 31 ліпеня ў галерэі Барысаўскай раённай бібліятэкі.