У Доме радыё праходзіць другі тур конкурсу "Маладыя таленты Беларусі"

23 апреля 2018

У гэтыя хвіліны ў Вялікай студыі Дома радыё праходзіць другі тур творчага конкурсу "Маладыя таленты Беларусі". Сёлета прыйшла рэкордная колькасць заявак. Удзельнікамі праекта сталі 332 канкурсанты. Іх падзялілі на тры ўзроставыя катэгорыі ў чатырох намінацыях. Самая шматлікая традыцыйна - "Эстрадны вакал". Праслухоўванне праходзіць у рэжыме жывога гуку. Сёння прафесійнае журы ацэніць 178 вакалістаў.

Кожны з вакалістаў выканае два творы. Адзін з якіх павінен быць ад беларускага аўтара на роднай мове. Фінал радыёконкурсу адбудзецца ў маі.