У вялікай студыі Дома радыё на Чырвонай пачаўся другі тур конкурсу "Маладыя таленты Беларусі"

16 ноября 2015

Вялікі зорны шлях гэтых артыстаў толькі пачынаецца. Але ўжо іх творчыя здольнасці па годнасці ацэньваюць журы радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі".

Сёння ў вялікай студыі Дома радыё на Чырвонай пачаўся другі тур конкурсу, арганізатарам якога з'яўляецца галоўны медыяхолдынг краіны. Сёлета ён прымеркаваны да 90-годдзя беларускага радыё і Года моладзі. У кожнай з намінацый удзельнічаюць дзеці розных узроставых катэгорый. Усяго 153 канкурсанты.

Сёння журы праслухоўвала ўдзельнікаў усіх узроставых катэгорый у намінацыі "Спадчына" і сярэдняй узроставай групы ў намінацыі "Эстрадны вакал". Заўтра ў вялікай студыі Дома радыё свае таленты пакажуць астатнія "эстраднікі", а таксама ўдзельнікі, выступоўцы ў намінацыі "Інструментальная музыка".