У вялікай зале Дома радыё - японскі дырыжор Ямамота Ікуа

29 мая 2014
У вялікай зале Дома радыё гэтым вечарам гучалі інтэрнацыянальныя акорды. За дырыжорскім пультам - японец Ямамота Ікуа, выканаўцы - Акадэмічны хор і сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі. У праграме - японскія творы і рэквіем Моцарта.

Усходнія матывы ў выкананні калег ацаніла наш культурны аглядальнік - Ларыса Гулякевіч.

Першыя гукі аркестра… і студыя Беларускага Дома радыё напоўнілася атмасферай спяваючых птушак і цвіцення сакуры. Такую прэзентацыю сваёй краіны вырашыў зрабіць японскі дырыжор і кампазітар. Спадар Ямамота Ікуа вырашыў інтэрпрэціраваць песні старажытнага японскага музыканта і паэта і паказаць іх усяму свету.

Ямамота Ікуа скончыў універсітэт мастацтваў у Токіа. Больш за 15 гадоў штогод ён арганізоўваў канцэрты ў дапамогу аднаўлення пасля землетрасення свайго роднага горада Кобэ.

Музыка Вольфганга Амадэя Моцарта і народныя напевы Японіі ў выкананні беларускіх музыкантаў.

Аляксей Равуцкі, мастацкі кіраўнік творчага аб'яднання музычных калектываў Белтэлерадыёкампаніі: Ямамота Ікуа спалучае ў сваіх праектах выкананне сімфанічнага аркестра і традыцыйныя тэатры Японіі Но і Кабукі. Ён гэтак жа працаваў з японскай балетнай трупай і Дзяржаўным тэатрам оперы і балета Якутыі, расійскімі драматычнымі тэатрамі.

Вопыт сімфанічнага аркестра і акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі пашырае сваю геаграфію. Музыканты і дырыжоры з сусветнымі імёнамі ствараюць сумесныя праекты. Гэтым разам спадар Ямамота збіраецца рэалізаваць пастаноўку з японскім тэатрам танца і музыкантамі і хорам Белтэлерадыё.