У Вялікім тэатры ў старанавагоднюю ноч адбудзецца традыцыйны баль

9 января 2017

Элегантныя па і правілы этыкету ў гэтыя дні ўзмоцнена вывучаюць госці Вялікага тэатра. Тут у старанавагоднюю ноч адбудзецца традыцыйны баль. Удзельнікі акунуцца ў эпоху арыстакратычных гулянняў: пышныя сукенкі, крыналіны і фракі. Убор сабе падрыхтавала і Вольга Мядзведзь.

У эпоху Пушкіна з Вялікім тэатрам. Па традыцыі ў стары Новы год тэатр оперы і балета расчыніць дзверы для пышнай імпрэзы пачатку дзевятнаццатага стагоддзя. Рыхтавацца да танцавальнай падзеі дамы і кавалеры пачалі задоўга, білеты раскупілі яшчэ ўлетку.

На свяце гасцей чакаюць адразу тры балі: рускі, венскі і княжацкі. Каб станцаваць вальс, паланэз і контрданс, як гэта рабілі продкі, уладальнікі білетаў з лістапада наведваюць штотыднёвыя рэпетыцыі. Абавязковым патрабаваннем у харэаграфічнай частцы з'яўляюцца вячэрнія сукенкі да падлогі ў жанчын і смокінгі ў мужчын. Палацавай залай, дзе было прынята ўладкоўваць балі, стала фае тэатра. У карнавальную ноч гукі музыкі тут не сціхнуць да самай раніцы. 

Лейтматывам балю стануць творы Пушкіна. Гэтым вечарам суправаджаць танцы і тэматычныя салоны будуць героі казак  рускага класіка. Тут і Залатая Рыбка, і Вучоны Кот, і Залаты Пеўнік. Сам паэт таксама наведае баль, ацэніць конкурс вершаў у камернай зале. Забаўляць наведвальнікаў будуць тэматычныя салоны. Літаратурны, астралагічны, мастацкі. Упершыню на тэатралізаваным балі ў Вялікім можна будзе паспрабаваць сябе ў прафесіі акцёра на кінастудыі «Пушкін. Cinema.by». Апагеем навагодняй ночы стане канцэрт-сюрпрыз «Класіка New».