У Вялікім тэатры оперы і балета прайшоў святочны канцэрт

4 марта 2016

Сёння ў Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі прайшоў святочны канцэрт. Гасцей у фае сустракала рота ганаровай варты. Сярод запрошаных былі амаль усе кіраўнікі сілавых структур краіны. Урачысты сход у Дзень міліцыі - ужо добрая традыцыя, якая, як кажуць самі міліцыянеры, збірае не толькі калегаў, але і ветэранаў службы. Артысты тэатра оперы і балета падрыхтавалі для міліцыянераў эксклюзіўную праграму, у якой былі не толькі класічныя творы, але і ўпадабаныя песні: "Смуглянка", "Голуби", "Милицейская служба". Знакаміты балет, аркестр і хор Вялікага зрабілі ўсё, каб па-сапраўднаму ўпрыгожыць урачыстасць. Тэлеверсію святочнага канцэрта тэлеканал "Беларусь 1" пакажа заўтра ў вячэрнім эфіры.