У БДУ адкрылася экспазіцыя, прысвечаная Году малой радзімы і дзеячам навукі

18 октября 2018

"Ад родных вытокаў - у гонар Бацькаўшчыны" - у БДУ адкрылася экспазіцыя, прысвечаная Году малой радзімы і дзеячам навукі. На выставе прадэманстравалі працы выдатных выкладчыкаў і навукоўцаў універсітэта. Наведвальнікі могуць убачыць маляўнічыя калажы і відэаматэрыялы розных куткоў Беларусі, а таксама ацаніць макеты будынкаў і гістарычных славутасцяў Беларусі. Усе карціны і архітэктурныя збудаванні падрыхтавалі самі студэнты.

Выстава будзе доўжыцца да 22 кастрычніка. Пасля арганізатары плануюць падрыхтаваць са студэнтамі турыстычныя маршруты па розных рэгіёнах краіны.