У Бялынічах адкрылі новы будынак музея Бялыніцкага-Бірулі

6 сентября 2020
У Беларусі сёння Дзень пісьменства. Свята роднага слова мы адзначаем 27-ы раз. Сёлета нацыянальны Дзень беларускага пісьменства праходзіць у Бялынічах. Прывітанне ўдзельнікам накіраваў прэзідэнт.

Зараз у Бялынічах праходзяць дзясяткі мерапрыемстваў. Літаральна гадзіну таму адбылося ўзнагароджанне лепшых пісьменнікаў па версіі Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Музей Бялыніцкага-Бірулі ўжо афіцыйна можа прымаць наведвальнікаў: чырвоную стужку ля ўваходу ў арт-прастору ўрачыста перарэзалі раніцай. Іна Пілевіч выходзіць на прамую сувязь са студыяй (відэа).