У Белтэлерадыёкампаніі завяршылася праслухоўванне кандыдатаў для ўдзелу ў "Еўрабачанні"

4 февраля 2019

За права прадставіць Беларусь у фармаце жывога гуку змагаліся больш за 100 вакалістаў. Ацэньвала іх фокус-група з 9-ці экспертаў. Імёны дзесяці фіналістаў аб’явяць сёння ўвечар у "Панараме". Пераможца, які адправіцца ў Тэль-Авіў у маі,   вызначыцца па выніках гала-канцэрта. Дату яго правядзення мае калегі агучаць таксама ў "Панараме".