У Белтэлерадыёкампаніі запісалі агульны план нумара беларускага ўдзельніка дзіцячага "Еўрабачання"

30 сентября 2016

Сіні фон, сафіты і ўсяго адна камера. У студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі прайшоў запіс агульнага плана нумара нашага прадстаўніка на дзіцячым "Еўрабачанні". Менавіта такі кадр неабходны для таго, каб рэжысёры і пастаноўшчыкі шоу маглі загадзя азнаёміцца з выступленнямі канкурсантаў і прапанаваць свой варыянт сцэнарыя здымкі для конкурсу.

Да конкурсу застаецца менш чым два месяцы. Прэстыжны музычны форум пройдзе 20 лістапада. На Мальце. Пакуль арганізатары не выдаюць, якім будзе візуальнае рашэнне сцэнічнай пляцоўкі. Вядома, што сёлета акцэнт зробяць на ўзаемадзеянне юных артыстаў з гледачамі. Гэта забяспечыць так званы "язык". Яго ўсталююць прама ў фан-зоне.