У Белтэлерадыёкампаніі выбіраюць вядучых дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018"

17 сентября 2018

У гэтыя хвіліны ў Белтэлерадыёкампаніі выбіраюць вядучых дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Эксперты ўбачаць яшчэ дзясятку прэтэндэнтаў. На дадатковыя тэлепробы паклікалі ўдзельнікаў мінулага адбору, а таксама новых кандыдатаў. Сярод іх вядомыя беларускія вядучыя Дзяніс Дудзінскі і Уладзімір Богдан. Нягледзячы на зорны статус некаторых удзельнікаў, у канкурэнтнай барацьбе ўсе роўныя. Па-ранейшаму галоўны крытэрый журы - свабоднае валоданне англійскай мовай. Акрамя таго, патэнцыяльныя вядучыя працуюць на камеру. Свабода і нязмушанасць перад аб'ектывам таксама паўплывае на рашэнне экспертаў.

Эксперты паглядзяць відэазапіс кастынгу, таксама прымуць рашэнне наконт схемы вядзення: у пары або па адзіночцы і на якіх лакацыях тэлевізійнай пляцоўкі. Нагадаем, шоу пройдзе 25 лістапада на "Мінск-Арэне".