У Белтэлерадыёкампаніі стартавалі рэпетыцыі фіналістаў нацыянальнага адбору "Еўрабачання 2019"

6 марта 2019

Канкурсанты правяраюць тэхнічныя магчымасці сцэны. Напярэдадні вакалісты пабывалі ў студыі "600 метраў", адкуль і будзе весціся прамая трансляцыя шоу, і азнаёміліся з пляцоўкай. А сёння час адведзены на настройку святла, гуку, графічнага афармлення і раскадроўку нумара - у кожнага выканаўца 35 хвілін. Парадак рэпетыцый такі ж, як і на фінальным выступленні. Да гэтай хвіліны падмосткі апрабавалі першыя тры фіналісты.

Вечарам на Макаёнка, 9 адбудзецца прагон фінальнага шоу. Ён пройдзе ў касцюмах, але без эфірнага грыму. Нагадаем, нацыянальны адбор на "Еўрабачанне" пройдзе заўтра. Прамую трансляцыю будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт медыяхолдынга - tvr.by.