У Белтэлерадыёкампаніі здымаюць агульны план нумароў фіналістаў нацадбору на "Еўрабачанне"

18 февраля 2019

Белтэлерадыёкампанія рыхтуецца да фіналу нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2019". Сёння ў сценах медыяхолдынга здымаюць агульны план нумароў фіналістаў. Рэжысёру тэлетрансляцыі гэтае відэа дапаможа зрабіць падрабязную раскадроўку, вызначыць месца саліста і бэк-вакалістаў на пляцоўцы, папрацаваць з дэкарацыямі кожнага ўдзельніка беларускага адбору. Тэлевізійнае шоу па традыцыі пройдзе ў фармаце гала-канцэрта ў прамым эфіры.

Нагадаем, што конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў маі ў Тэль-Авіве. Прамую трансляцыю шоу будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24" .