У Белтэлерадыёкампаніі пройдзе жараб'ёўка фіналу нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2019"

5 февраля 2019

Сёння фіналісты нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2019" вызначацца ў якім парадку выходзіць на сцэну. У 11 гадзін у Белтэлерадыёкампаніі пачнецца жараб'ёўка выступленняў выніковага гала-канцэрта. Удзельнікі змогуць пазнаёміцца з камандай праекта, якая зоймецца падрыхтоўкай тэлешоу. Дата фіналу нацыянальнага адбору   будзе аб’яўлена сёння пасля жараб'ёўкі. Нагадаем, у прамым эфіры за права прадставіць Беларусь на конкурсе пазмагаецца дзясятка сольных выканаўцаў і калектываў.

Імёны шчасліўчыкаў былі вызначаныя напярэдадні па выніках праслухоўвання фокус-групай. Усяго ў гэтым сезоне на адрас праекта прыйшло 113 заявак ад артыстаў з 16-ці краін. Гэта рэкордная колькасць ахвотнікаў за апошнія 7 гадоў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне". Трыумфатар у маі адправіцца на міжнародны песенны конкурс у Тэль-Авіў.