Прайшоў запіс агульнага плану нумара Хелены Мерааі для дзіцячага "Еўрабачання"

28 сентября 2017

У Белтэлерадыёкампаніі прайшоў запіс агульнага плану нумара Хелены Мерааі для дзіцячага "Еўрабачання". Відэа адправяць пастановачнай групе шоу ў Грузію. Гэта дазволіць падрыхтавацца да выступлення да пачатку асноўных рэпетыцый. Сама Хелена зараз актыўна рэпеціруе. Неўзабаве юная артыстка запіша відэазварот на англійскай мове для афіцыйнага сайта дзіцячага "Еўрабачання".

Хелена прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні" з песняй "Я самая" 26 лістапада. Шоу адбудзецца ў Тбілісі.