У Белтэлерадыёкампаніі праходзіць праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2019"

20 августа 2019

У гэтыя хвіліны ў Белтэлерадыёкампаніі праходзіць праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2019". У студыі "600 метраў" юныя таленты прэзентуюць свае кампазіцыі перад прафесійным журы. Усяго на адрас медыяхолдынга паступіла 44 заяўкі. Па выніках праслухоўвання суддзі вызначаць ад сямі да дзесяці фіналістаў праекта. Іх імёны стануць вядомыя ўжо сёння ўвечар.