У Белтэлерадыёкампаніі праходзіць кастынг вядучых дзіцячага "Еўрабачання".

16 августа 2018

Прама зараз у Белтэлерадыёкампаніі праходзіць кастынг вядучых дзіцячага "Еўрабачання".

На адрас Макаёнка, 9 паступіла сотня відэазаявак, але толькі 32 кандыдаты запрасілі на тэлевізійныя пробы ў студыю. Адбор праходзіць у рэжыме прамога эфіру. У сярэднім на кожнага з прэтэндэнтаў каля 5 хвілін. Галоўны крытэрый – свабоднае валоданне англійскай мовай. Спецыяльна для кастынгу многія з прэтэндэнтаў месяцамі рыхтаваліся з рэпетытарамі, а некаторыя нават ездзілі за мяжу, каб практыкавацца ў вымаўленні. На адбор з Мальты прыехаў шоу-дырэктар конкурсу Гордан Банела. Менавіта ён будзе сачыць за сцэнічнай падрыхтоўкай вядучых да шоу.

Гордан Банела, шоу-дырэктар дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018":

"Самае важнае для нас - гэта талент, уменне трымаць публіку. Дзіцячае "Еўрабачанне" глядзяць мільёны, таму неабходна, каб вядучы быў не проста чалавекам з вокладкі, а сапраўдным адказным прафесіяналам незалежна ад узросту".

Вынікі адбору даведаемся зусім хутка. Экспертам трэба будзе не адзін раз паглядзець удзельнікаў не толькі ўжывую, але і на экране, бо тэлегенічнасць - адзін з важных момантаў. Усе выступленні канкурсантаў запісваюць на камеру. На аснове гэтага відэа ў тым ліку і будзе зроблены выбар.