У Белтэлерадыёкампаніі працягваюцца рэпетыцыі нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне”

15 февраля 2018

Гэтымі хвілінамі ў Белтэлерадыёкампаніі працягваюцца рэпетыцыі нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне".

У кожнага фіналіста 35 хвілін, каб прагнаць свой нумар, наладзіўшы святло, гук і графіку. Таксама ў канкурсантаў ёсць магчымасць выказаць пажаданні па раскадроўцы нумара. Усяго ў фінале за права прадстаўляць Беларусь на "Еўрабачанні" пазмагаюцца 10 прэтэндэнтаў. Прамы эфір глядзіце заўтра вечарам на "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Трыумфатара вызначаць галасаваннем экспертаў і тэлепублікі. Іх ацэнкі палічаць у суадносінах 50 на 50. Пераможца атрымае фірмовую статуэтку праекта, а таксама самае галоўнае - права праспяваць пад флагам нашай краіны на міжнародным конкурсе ў Лісабоне.